2 траўня 2024, Чацвер, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Серж» падаў на банкруцтва

104
«Серж» падаў на банкруцтва
ФОТА: VILEYKA-ONLINE.BY

Уладальнік адной з самых вядомых прыватных тэкстыльных кампаній Беларусі спрабуе атрымаць перадышку ад крэдытораў.

Эканамічны суд Менска ўвёў на ТАА «Серж» трохмесячны ахоўны перыяд.

Кампанія «Серж» была да нядаўняга часу адным з самых буйных вытворцаў ніжняй бялізны і трыкатажу на беларускім рынку. Яе ў 1996 годзе стварыў бізнэсовец Сяргей Атрошчанка, нагадвае Заўтра тваёй краіны.

У пачатку 2010-х «Серж» па аб'ёмах, узроўню тэхналогій і дынаміцы развіцця займаў другое месца пасля «Мілавіцы» сярод прыватных кампаній. У лепшыя гады на фабрыцы і ў крамах фірмы было занята 700 чалавек.

З 2011 года кампанія пачала міжнародную экспансію. Крамы пад брэндам Serge адкрываліся ў Казахстане, Расеі, Таджыкістане, Украіне, Арменіі. Паводле вынікаў 2013 года ў СНД працавала блізу 230 уласных і франчайзінгавых крам гэтай маркі, а расейскае выданне Beboss уключыла брэнд Serge у топ-100 найлепшых франчайзінгавых прапаноў на расейскім рынку. Раней у ім ад беларускага бізнэсу прысутнічала толькі Milavitsa.

У 2014 годзе «Серж» выйшаў на рынак Еўразвязу, адкрыўшы па франчайзінгу краму ў Таліне. Цягам некалькіх месяцаў такія крамы з'явіліся ў яшчэ адным эстонскім горадзе Ракверы, літоўскай Друскінінкаі і ў Вене.

Цяпер на афіцыйным сайце кампаніі гэтыя пункты продажу не фігуруюць. Эканамічны крызіс і яго следства - падзенне пакупніцкай здольнасці, дэвальвацыя - нанеслі сур'ёзную шкоду і па рознічнаму, і па вытворчаму напрамках бізнэсу Сяргея Атрошчанкі.

У другой палове 2015 года «Серж» з'яўляецца ў спісах неплацельшчыкаў бюджэту. Паводле інфармацыі з рынку, грашовыя патрабаванні да бізнэсоўца і яго кампаніі прад'яўляюць дзелавыя партнёры.

У канцы 2015 года ў кампаніі засталося блізу 100 супрацоўнікаў. Гэтая сітуацыя ў выніку і прывяла да таго, што кампанія «Серж» сама падала ў суд заяву аб прызнанні эканамічнай неплацежаздольнасці. Суд заяву прыняў і на днях устанавіў на прадпрыемстве ахоўны ад патрабаванняў крэдытораў перыяд, які заканчваецца ў пачатку чэрвеня гэтага года. Гэты час, па ўсёй бачнасці, неабходны бізнэсмэну для рэарганізацыі бізнэсу.

Сяргей Атрошчанка вядомы таксама інвестыцыямі ў медыйны бізнэс. Да 2001 года ён быў уладальнікам 60% штотыднёвіка «Свободные новости», а пасля канфлікту з партнёрамі і рэдакцыяй стварыў іншы праект - штотыднёвік «Обозреватель». Ён праіснаваў да 2013 года і быў зачынены Атрошчанкам «з эканамічных меркаванняў».

Яшчэ адным праектам бізнэсоўца было заснаванае ў 2006 годзе мадэльнае агенцтва Serge.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках