18 траўня 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр замежных спраў Польшчы наведаў Курапаты

2

Кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі на пачатку свайго візіту ў Беларусь наведаў месца пахавання ахвяр рэпрэсій у Курапатах.

Разам з новым амбасадарам Польшчы Конрадам Паўлікам яны ўсклалі вянок да ўсталяваных ва ўрочышчы Курапаты крыжоў.

Вянок неслі польскія вайскоўцы. Таксама каля крыжоў прачыталі малітву.

У размове з журналістамі Вітольд Вашчыкоўскі заявіў, што плануе падняць у размове з беларускімі ўладамі ўсе «палітычныя, культурныя пытанні, праблемы Саюза палякаў і акрэдытацыі для замежных СМІ ў Беларусі, маючы на ўвазе тэлеканал «Белсат». Пра гэта паведамляе «Радыё «Свабода».

У кіраўніка польскага МЗС запланавана сустрэча з Уладзімірам Макеем, а таксама, паводле непацверджанай інфармацыі, з Аляксандрам Лукашэнкам. Акрамя таго, ён збіраецца сустрэцца з прадстаўнікамі апазіцыі, наведаць Горадню і Ваўкавыск, дзе нарадзілася яго маці.

Фота: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках