7 траўня 2024, aўторак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія пагадненні вельмі блізкія да свайго краху з віны Расеі

2
Менскія пагадненні вельмі блізкія да свайго краху з віны Расеі
ФОТА: РІА НОВОСТИ

За год і тыдзень пасля падпісання дамоўленасцей Расея нават не спрабавала выканаць свае абавязацельствы.

Украіна пагадзілася на Менскія дамоўленасці, ведаючы, што яны не выгадныя. Сёння, калі міністры замежных спраў Украіны, Нямеччыны, Францыі ды Расеі збяруцца ў Парыжы для абмеркавання выканання Менскіх пагадненняў, яны, фактычна, "пойдуць на пахаванне".

Пра гэта кажа палітычны аглядальнік Radio Free Europe Radio Liberty Браян Уітмар у падкасце Daily Vertical (пераклад - zn.ua).

"Калі Менскія дамоўленасці яшчэ не забітыя, то яны сапраўды пад апаратам штучнай падтрымкі жыцця. І гэта можна было прадказаць з самага пачатку. Менск з многіх прычын быў юрыдычнай выдумкай", - мяркуе ён.

Бакі падпісалі дакумент у сталіцы Беларусі праз страх, што Расея можа наважыцца на поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Удзельнікі прыкідваліся, быццам Масква была пасярэднікам на перамовах, хоць напраўду ўсе разумелі, што менавіта яна з'яўляецца агрэсарам.

Такім чынам, Менскія пагадненні сталі беспадстаўным патрабаваннем ад Кіева перабудаваць усю ўнутраную палітыку "з аўтаматам Калашнікава, нацэленым на яго галаву".

"Гаворка ішла не аб замірэнні, а аб шантажы і вымагальніцтве. Украіна падпісала Менскія пагадненні як жэст добрай волі, спадзеючыся, што гэта дазволіць спыніць забойства на Данбасе. Хаця ўлада ў Кіеве ведала, што гэта вельмі дрэнныя ўмовы для ўкраінскага боку. Расея ж разглядае Менскія пагадненні як інструмент для вядзення вайны пад прыкрыццём хісткага замірэння", - мяркуе аглядальнік.

Кіеў добрасумленна падышоў да выканання ўмоў дакумента, падпісанага ў Беларусі. Але для дэмакратыі правядзенне канстытуцыйных змяненняў, якія б дазволілі правесці выбары ў ваеннай зоне Данбаса, выявілася складанай задачай. І гэта не дзіўна. А Расея нават не спрабавала выканаць свае абавязацельствы.

Масква і падкантрольныя ёй баевікі на Усходзе Украіны парушалі замірэнне практычна з першага ж дня, калі захапілі Дэбальцава. Нават цяпер прадаўжаюцца напады на ўкраінскія пазіцыі.

"Так што праз год і тыдзень пасля падпісання Менскім пагадненням наступіў канец. І мы не павінны мець ніякіх ілюзій што да прычын, праз якія так адбылося", - мяркуе Уітмар.

Менскія пагадненні былі падпісаныя 12 лютага 2015 года ў выніку перамоваў лідараў Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны. Кіраўнікі краін Захаду неаднаразова заяўлялі, што зняцце санкцый супраць Расеі магчымае толькі поўнага выканання ўсіх пунктаў пагаднення.

Паводле звестак апытання КМІС, праведзенага ў верасні 2015 года толькі 26,9% украінцаў вераць, што выкананне менскіх дамоўленасцей дазволіць дасягнуць міру на Данбасе, не вераць - 60,7%, не вызначыліся са сваім меркаваннем - 12,3%. Амаль дзве траціны (63,5%) жыхароў Украіны згодныя са сцвярджэннем, што "кіраўніцтва Расеі не будзе спрыяць поўнаму выкананню менскіх дамоўленасцей", не пагаджаюцца - 17,4%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках