Судовыя выканаўцы заблакавалі грошы на мабільніку Анатоля Лябедзькі
11- 30.03.2016, 17:50
- 44,752
Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі застаўся без сотавай сувязі.
Пра пастанову судовых выканаўцаў арыштаваць ягоны мабільны рахунак кіраўнік АГП даведаўся толькі на наступны дзень, паведамляе charter97.org.
У сваім «Фэйсбуку» Анатоль Лябедзька напісаў: «Не тэлефануй мне, не звані... Сябры, я не ў ад'ездзе, не ў эміграцыі, не ў запоях, не ў адпачынку. Як выявілася, судовыя выканаўцы наклалі арышт на грошы, якія знаходзяцца на балансе майго тэлефоннага нумара. Аператар «абрэзаў правады». А я ж думаю, чаму мне другі дзень ніхто не тэлефануе... А вось цяпер нават ацаніў хараство цішыні…».
Можна меркаваць, што арышт на грошы Лябедзькі наклалі судовыя выканаўцы, каб апазіцыянер аплачваў штрафы за несанкцыянаваныя вулічныя акцыі. Дарэчы, такімі ж захадамі і статусам «невыязнога» пагражаюць Мікалаю Статкевічу, які не аплачвае штрафы за вулічныя акцыі.
Не звони мне, не звони...Друзья, я не в отъезде, не в эмиграции, не в загуле, не в отпуске. Как оказалось судебные испол...
Опубликовано Анатолем Лябедзькой 30 марта 2016 г.