5 траўня 2024, Нядзеля, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля правалу мадэрнізацыі дрэваапрацоўку Беларусі «зганяюць» у холдынг

42
Пасля правалу мадэрнізацыі дрэваапрацоўку Беларусі «зганяюць» у холдынг

Дзевяць беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі аб'яднаюцца ў холдынг.

Адпаведная пастанова прынятая ўрадам Беларусі 5 сакавіка, паведамляе БелТА.

У холдынг аб'яднаюцца «Гомельдрэў», «Мастоўдрэў», «Рэчыцадрэў», «ФанДАК», «Барысаўдрэў», «Віцебскдрэў», «Магілёўдрэў», Навасвержанскі лесазавод і Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат.

Кіруючай кампаніяй будзе Банк развіцця Беларусі ці вызначаная ім юрыдычная асоба, заснавальнікам якога з'яўляецца Банк развіцця.

Нагадаем, што раней урад вымушаны быў прызнаць правал «мадэрнізацыі» на многіх прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці. Віну за выдаткаваныя марна сродкі пры гэтым чыноўнікі ўсклалі на банкі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках