13 лiстапада 2024, Серада, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску каля пасольства РФ прайшла акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі

31

У Менску каля пасольства РФ прайшла акцыя ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы, якая чакае прысуду расейскага суда.

У акцыі ў Менску ўдзельнічала блізу 20 чалавек, сярод іх адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, лідар руху салідарнасці «Разам», лідар прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі. Сабраныя трымаюць плакаты з надпісамі на розных мовах «Свабоду Надзеі Саўчанцы», «Путлера ў Нюрнбэрг», «Расея - гэта вайна», «Героям слава» пішуць «Беларускія навіны».

Актывістка Ніна Багінская прыйшла да амбасады з бел-чырвона-белым сцягам, паведамляе «Радыё Свабода».

З амбасады Расеі да ўдзельнікаў акцыі пакуль ніхто не выходзіў. Супрацоўнік праваахоўных органаў вядзе відэаздымку.

«Мы заўсёды падтрымлівалі Украіну. Сітуацыя вакол Саўчанкі павінна ўсіх хваляваць. Пуцін паводзіць сябе, парушаючы ўсе законы. Саўчанка - гераіня Украіны. Наш прыход сюды - гэта падтрымка Надзеі Саўчанкі ды Украіны», - заявіў Вячаслаў Сіўчык.

Максім Вінярскі заклікаў усіх неабыякавых прыйсці 9 сакавіка да амбасады Расеі, калі будзе абвешчаны прысуд Саўчанцы.

ФОТА: «Радыё Свабода»

Акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі гэтымі днямі праходзяць у розных гарадах ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках