9 траўня 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларыса Жыгар: Міліцыя выбівае прызнанні ў распаўсюдзе наркотыкаў

8
Ларыса Жыгар: Міліцыя выбівае прызнанні ў распаўсюдзе наркотыкаў

Актывістка ўпэўненая, што некаторых падазраваных у распаўсюдзе наркотыкаў збіваюць, каб дамагчыся прызнанняў.

Цягам года ў Гарадзенскай вобласці амаль 400 чалавек было прыцягнута да адказнасці за незаконнае абарачэнне наркатычных і псіхатропных рэчываў. Пераважная большасць асуджаных - маладзёны ва ўзросце да 30 гадоў, якія атрымалі вялікія тэрміны турэмнага зняволення, паведамляе «Радыё Рацыя».

Судовая практыка паказвае, што прыцягнутыя да адказнасці парушальнікі звычайна кваліфікуюцца як распаўсюднікі наркотыкаў, што не заўсёды адпавядае рэчаіснасці.

Як адзначае старшыня ініцыятыўнай групы для стварэння грамадскага аб'яднання «Матчын рух 328» Ларыса Жыгар, нярэдка супрацоўнікі міліцыі атрымліваюць доказы, парушаючы заканадаўства:

- Ведаю выпадкі, калі маладзёны просяць: «Дайце адваката». А ім кажуць: «Ты нагледзеўся амерыканскіх фільмаў, адвакат толькі ў Амерыцы, цяпер мы табе пакажам адваката». Ужываюць катаванні, ужываюць збіццё хлопцаў, - заявіла актывістка.

Праваахоўныя структуры Гарадзеншчыны заяўляюць аб усё большай колькасці наркатычных злачынстваў, якія ўчыняюцца з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій. Тэхнічнае забеспячэнне пракуратуры, міліцыі і Следчага камітэта пакуль не дазваляе трымаць сітуацыю пад кантролем.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках