4 траўня 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забароняць паліць на прыпынках

35
У Беларусі забароняць паліць на прыпынках

Дзейная ў Менску забарона на паленне на прыпынках цяпер распаўсюдзіцца на ўсю краіну.

Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намесніца галоўнага лекара рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык, паведамляе БелТА.

Міністэрства аховы здароўя ініцыявала ўнясенне змяненняў у дэкрэт №28.

«У праекце дэкрэта з'явіўся раздзел, які забараняе паленне ў ліфтах, на дзіцячых пляцоўках, пляжах, прыпыначных пунктах», - сказала Людміла Наройчык.

Раней у Менску ўжо была ўведзена забарона на паленне на прыпынках, цяпер яна распаўсюдзіцца на ўсю краіну.

Акрамя таго, прапануецца ўвесці забарону на паленне ў зачыненых памяшканнях і аўтамабілях у прысутнасці дзяцей да 14 гадоў.

Паводле звестак рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, праведзенага ў 2015 годзе, у Беларусі паліць 27,9% насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэй. Стала паліць 17,8% беларусаў, ад выпадку да выпадку - 10,2%. Кінулі паліць 14,6% насельніцтва, у тым ліку 10,4% адмовіліся ад палення больш за 2 гады таму, 4,2% - цягам апошніх 2 гадоў.

Сярод мужчын доля курцоў сталая і ад выпадку да выпадку знізілася з 51,3% у 2006 годзе да 43% у 2015-м. Доля жанчын, якія паляць, застаецца стабільнай і складае ў сярэднім 16%. Калі казаць аб узроставай структуры, то найбольшы працэнт тых, хто паліць, сярод людзей працаздольнага ўзросту - ад 16 да 49 гадоў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках