17 траўня 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэрмінаваная крэдытная запазычанасць прадпрыемстваў вырасла ўдвая

3
Пратэрмінаваная крэдытная запазычанасць прадпрыемстваў вырасла ўдвая

Агулам крэдытная і пазыковая запазычанасць на 1 сакавіка 2016 года склала 630 трлн 176,3 млрд рублёў.

Пратэрмінаваная запазычанасць у крэдытах і пазыках арганізацый Беларусі (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) на 1 сакавіка 2016 года склала 17 трлн 527,7 млрд рублёў. У прапорцыі да 1 сакавіка 2015 года гэты паказчык павялічыўся ў 2,2 раза, з пачатку гэтага года - на 18,4%, паведамляе Белстат.

Як піша БелаПАН, агулам запазычанасць у крэдытах і пазыках на 1 сакавіка 2016 года склала 630 трлн 176,3 млрд рублёў - на 43,4% больш, чым на 1 сакавіка 2015 года, і на 11% - у параўнанні з пачаткам 2016 года.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за год павялічылася на 52% і склала 68 трлн 664 млрд рублёў, з пачатку 2016 года - на 18,4%.

Агулам крэдыторская запазычанасць на 1 сакавіка 2016 года склала 372 трлн 60,9 млрд рублёў, або на 25,2% больш, чым на 1 сакавіка 2015 года, і на 5,4% - у параўнанні з пачаткам 2016 года.

Замежная пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць вырасла за год на 49,8% і на 1 сакавіка 2016 года дасягнула 14 трлн 462,4 млрд рублёў. З пачатку 2016 года яна павялічылася на 21,6%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла за год на 46,6% і склала 72 трлн 330,1 млрд рублёў, з пачатку года - на 19,7%.

Дэбіторская запазычанасць на 1 сакавіка 2016 года склала 288 трлн 182,2 млрд рублёў, або на 23,2% больш, чым на 1 сакавіка 2015 года, і на 6,8% - у параўнанні з пачаткам 2016 года.

Замежная пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася за год на 38,1% і склала 11 трлн 939,6 млрд рублёў. З пачатку 2016 года яна павялічылася на 14,3%.

Эканамісты звязваюць рост пратэрмінаванай запазычанасці з тым, што прадпрыемствы не могуць вярнуць выдадзеныя дзяржавай льготныя крэдыты.

«Праз год, хутчэй за ўсё, прадпрыемствы, якіх сёння ратуе дзяржава, назапасяць новую запазычанасць. Чаму? Таму што ў рэчаіснасці іх праблемы з фінансавым становішчам з'яўляюцца не вынікам высокіх ставак у крэдытах, а звязаныя з тым, што яны вырабляюць неканкурэнтаздольную прадукцыю і марнуюць фінансавыя рэсурсы», - падкрэсліваў эканаміст Сяргей Чалы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках