1 сакавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Брыдка слухаць, што ў нас тут ледзь не мяккая беларусізацыя

44
Лукашэнка: Брыдка слухаць, што ў нас тут ледзь не мяккая беларусізацыя

Хаўрусніцай і стратэгічным партнёрам Беларусі была і застаецца Расея, заявіў дыктатар.

"Расейская Федэрацыя - гэта наша хаўрусніца і стратэгічны партнёр. Нам варта дынамічна развіваць супрацоўніцтва на міждзяржаўным і рэгіянальным узроўні", - заявіў Лукашэнка падчас свайго традыцыйнага паслання.

"Быць ці не быць з Расеяй - у адрозненне ад Расеі, мы развязалі гэтае пытанне на рэферэндуме ў свой час. І гэтым шляхам мы заўсёды ідзём", - падкрэсліў беларускі дыктатар.

Ён адзначыў, што не ўсім паведамленням СМІ аб тым, што адбываецца ў Беларусі, трэба верыць, паведамляе Інтэрфакс.

"Агідна слухаць з некаторых ангажаваных расейскіх "рупараў", што ў нас тут ледзь не мяккая беларусізацыя, што ў нас яшчэ штосьці тут адбываецца, ледзь не разварот куды-небудзь", - заўважыў Лукашэнка.

"Я не ведаю, куды нам разгортвацца. Мы былі і ёсць браты. І не Лукашэнку, не парламенту Беларусі гэта вызначаць - гэта гістарычна, стагоддзямі наканаванае", - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках