У Менску на праспекце сутыкнуліся 9 аўтамабіляў
2- 22.04.2016, 10:29
- 15,524
Адразу дзевяць машын сутыкнуліся ў крайняй левай паласе на ўездзе ў горад у раёне развязкі з МКАД.
Учора ў вячэрнюю гадзіну розруху на Партызанскім праспекце з'явіўся «паравоз». Дзевяць машын сутыкнуліся ў крайняй левай паласе на ўездзе ў горад у раёне развязкі з МКАД. Наступствы бачылі чытачы нашага форуму. Кажуць, некалькім машынам дасталася моцна і ззаду, і спераду. Аднак, паводле папярэдніх звестках, людзі не пацярпелі, паведамляе onliner.by.
- На ўездзе ў Менск з Магілёўскай трасы «паравоз» - машын 8-10. Некаторыя заціснутыя спераду і ззаду, ДАІ на месцы, - распавёў карыстальнік форуму.
- Бачыў гэтую аварыю дзесьці а 18:30. Ехаў па МКАД, думаў, гэта ДАІ на ўездзе ў горад машыны спыняе. А калі праехаў па развязцы, убачыў, што «паравоз» машын з дзесяці стаіць, - распавёў сведка. - ДАІ ўжо былі на месцы, хуткай не было. Падобна на тое, усе засталіся жывыя, прынамсі з выгляду нікому дапамога не патрабавалася. А вось машыны, асабліва некаторыя, пацярпелі даволі моцна.