Гурт BRUTTO прэзентаваў кліп на песню «12 обезьян»
7- 29.04.2016, 11:58
- 13,600
Гурт цяпер заняты «пераасэнсаваннем» песень «Ляпіса» і перазапісам новых версій старых песень.
Новае відэа ад гурта BRUTTO на песню «12 обезьян» з'явілася на афіцыйным youtube-канале 29 красавіка.
Упершыню публічна пра стварэнне сайд-праекта, у рамках якога будуць выконвацца старыя гіты «Ляпіса» ранняга перыяду гурта, Сяргей Міхалок заявіў 1 красавіка. 14 красавіка з'явілася паведамленне аб тым, што Міхалок сапраўды вяртаецца да старога рэпертуару.
Як раней паведамляў музыка, гурт цяпер заняты «пераасэнсаваннем» песень «Ляпіса» і перазапісам новых версій песень «Рамонкі», «12 обезьян», «Чайка», «Бесы» ды іншых. Новы паўнавартасны альбом у накідах ужо амаль гатовы.