У Менску пабудуюць інтэрнат для кітайскіх студэнтаў
3- 29.04.2016, 18:52
- 11,075
На сённяшні дзень у Беларусі навучаецца блізу 2 тысяч кітайскіх грамадзян.
Каля менскай студэнцкай вёскі да 1 студзеня 2018 года пабудуюць інтэрнат для студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з Кітаю і Беларусі на 1 030 месцаў. Праект рэалізуюць з выкарыстаннем бязвыплатнай кітайскай дапамогі, паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада.
28 красавіка намесніца прэм'ер-міністра Наталля Качанава ўзяла ўдзел у закладзінах першага каменя новага будынка. Паводле ейных слоў, такі праект стаў магчымы дзякуючы сяброўскім і шчыльным стасункам паміж Беларуссю і Кітаем.
На сённяшні дзень у Беларусі навучаецца блізу 2 тысяч кітайскіх грамадзян. Таксама наладжанае шчыльнае супрацоўніцтва паміж універсітэтамі. Напрыклад, на базе беларускіх устаноў адукацыі адкрылі ўжо тры цэнтры Інстытута Канфуцыя і пяць класаў.