17 траўня 2024, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Холдынг РБК пазбавіўся ўсяго кіраўніцтва

6
Холдынг РБК пазбавіўся ўсяго кіраўніцтва
ФОТА: Зотаў/ТАСС

Новы гендырэктар холдынгу патлумачыў звальненне рэдактараў РБК «рознагалоссямі ў некаторых важных пытаннях».

Галоўны рэдактар газеты «РБК» Максім Солюс звольнены з займанай пасады. Пасля абвяшчэння аб ягоным звальненні і сыходзе з холдынгу заявілі галоўны рэдактар РБК Раман Баданін і шэф-рэдактарка Лізавета Асяцінская.

У прэс-рэлізе холдынгу гаворыцца, што апошні дзень працы Солюса, Баданіна і Асяцінскай - 13 траўня.

Генеральны дырэктар холдынгу Мікалай Малібог патлумачыў звальненне журналістаў «рознагалоссямі ў некаторых важных пытаннях»:

«У апошні час мы шмат размаўлялі пра тое, як далей развіваць РБК, і ў гэтых размовах не змаглі прыйсці да адзінага меркавання ў частцы важных пытанняў, таму прынялі пастанову расстацца».

Паводле звестак крыніцы «Медузы», часова выконваючай абавязкі рэдактара аб'яднанай рэдакцыі РБК прызначаная намесніца Баданіна Ірына Малкава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках