24 чэрвеня 2024, панядзелак, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газавы канфлікт РФ і Беларусі: спрэчка двух жабракоў

34
Газавы канфлікт РФ і Беларусі: спрэчка двух жабракоў

Расея пакуль не будзе даваць зніжак на прыродны газ у Беларусь.

Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнэрга РФ Аляксандр Новак.

Гэта азначае, што на «саюзным саўміне» 12 траўня знайсці палітычнае развязанне «газавага канфлікту» не атрымалася.

РФ налічыла Беларусі запазычанасць у 125 мільёнаў даляраў за спажыты ў студзені-красавіку 2016 года расейскі газ. Афіцыйны Менск не прызнае запазычанасць, уважаючы справядлівым кошт у 73 даляры ЗША за тысячу кубічных метраў замест цяперашніх 142 даляраў.

Бакі абвясцілі пра намер развязаць газавую спрэчку праз суд.

Эканаміст Леў Марголін мяркуе найбольш верагодным дасудовае развязанне «газавай праблемы». «Смешна бо, калі заходні суд будзе развязваць гаспадарчыя праблемы Расеі і Беларусі», - адзначае экспэрт.

Чаму ўзнік «газавы канфлікт» і якія перспектывы яго развязання?

Марголін адказаў на пытанні Беларускай праўды.

- Скандал двух жабракоў. Раней толькі адзін жабрак - Беларусь прасіла, маліла, пагражала, не плаціла, прасіла і «Газпром» з панскага пляча, часам нават робячы публічныя заявы, што не пойдзе на саступкі, усё ж такі прымаў палітычнае развязанне і рабіў зніжкі. Цяпер сітуацыя ў Расеі не такая стабільная, каб раскідвацца даходамі. Падобна на тое, цяпер адбыўся дастаткова сур'ёзны клінч. А паколькі ў гэтым канкрэтным выпадку пастанавілі звярнуцца да юрыдычнага развязання пытання, суд прыме пастанову. Калі суд прыме пастанову, шукаць палітычныя адгаворкі будзе позна. Калі, вядома, бакі не здолеюць дамовіцца, не даводзячы справу да суда.

- Якое развязанне газавай праблемы найбольш верагоднае?

- Складана прагназаваць: адзін бок спасылаецца на адны дакументы, іншы - на іншыя. Нездарма ў такіх выпадках звяртаюцца ў суд.

Мне здаецца, што бакі знойдуць дасудовае развязанне. Магчыма, Расея пойдзе насустрач Беларусі ўзамен на палітычныя саступкі, магчыма, Менску давядзецца саступаць, калі Расея ўпрэцца. Усё ж да суда справа не дойдзе, я думаю: смешна, калі заходні суд будзе разбірацца ў гаспадарчых праблемах Расеі і Беларусі.

- На «саюзным саўміне» не атрымалася дасягнуць палітычнага развязання праблемы. Праблема аддаецца на водкуп Пуціну?

- Гэта азначае, што клінч дастаткова сур'ёзны, раз Мядзведзеў не ўзяў на сябе адказнасць за развязанне «газавай спрэчкі». Расейскі прэм'ер дзейнічае ў межах адведзеных яму паўнамоцтваў. Калі расейскі прэм'ер не развязаў праблему, значыць, развязанне за прэзідэнтам Расеі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках