У Пінску працоўны зваліўся з пяціпавярховага дома
7- 17.05.2016, 9:28
- 11,393
Следчыя высвятляюць абставіны гібелі ў Пінску 45-гадовага рабочага на будаўнічым аб'екце.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўвы Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Марына Дранькова 16 траўня а 10:10 мужчына зваліўся з даху пяціпавярховага дома. Брыгада хуткай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння, канстатавала яго смерць.
Загінулы працаваў у субпадраднай арганізацыі Столінскага раёна, якая займаецца будаўніцтвам гэтага шматкватэрнага жылога будынка. На аб'екце былі завершаныя дахавыя працы з недахопамі, выяўленымі генпадрадчыкам. Іх устараненнем займаліся два муляры. Адзін з іх з інструментам і лістом металапрофілю узлез на двухсхільны дах, адкуль зваліўся ўніз.
Паводле факта гібелі работніка на будаўніцтве праводзіць праверку Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Загінулы працоўны пражываў у Століне.