Праз падазроную сумку пад Менскам эвакуявалі жылы дом
1- 22.05.2016, 10:59
- 6,214
У пасёлку Лясны Менскага раёна праз падазроную сумку эвакуявалі жыхароў шматкватэрнага дома.
21 траўня а 11.19 паступіла паведамленне аб выяўленні падазронай сумкі ў пад'ездзе шматкватэрнага жылога дома ў пас. Лясны Менскага раёна, паведамляе БелТА.
Супрацоўнікі РАУС з дому эвакуявалі 44 чалавекі. Пасля праведзенага абследавання выбухованебяспечныя прадметы не выяўленыя.