Праз пажар у бабруйскім інтэрнаце эвакуявалі восем чалавек
1- 23.05.2016, 10:32
- 6,426
Ратавальнікі 22 траўня блізу 13 гадзін атрымалі паведамленне, што ў інтэрнаце на вуліцы Ульянаўскай спрацавала пажарная сігналізацыя.
На месцы здарэння першыя падраздзяленні выратавальнікаў былі ўжо праз чатыры хвіліны,
Там яны ўбачылі, што з акна на чацвёртым паверсе ішоў дым. Гаспадыня ў пакой яшчэ не засялілася, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі эвакуявалі з чацвёртага паверху восем чалавек. Верхнія паверхі задымленыя не былі.
Пажар быў лакалізаваны і хутка ліквідаваны.
Паведамляецца, што агонь знішчыў крэсла, закапціў сцены і столь. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.