З дзіцячага садка ў Гомелі эвакуявалі 170 дзяцей
- 24.05.2016, 10:29
- 3,146
У пральні дзіцячага сада адбылося кароткае замыканне праводкі.
У Гомелі з дзіцячага садка эвакуявалі 170 дзяцей. Прычынай стала задымленне ў памяшканні пральні. Дзяцей вывелі з будынку работнікі садка.
Як інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці, надзвычайнае здарэнне адбылося 23 траўня пасля 15 гадзін. Высветлілася, што на першым паверсе ў пральні адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў сушыльным барабане, пасля чаго спрацавала пажарная сігналізацыя. Узгаранне было хутка ліквідаванае. Пацярпелых няма.