Stratfor: У Сірыі разбураная адна з баз расейскіх ВКС
26- 24.05.2016, 15:26
- 14,144
Экспэрты амерыканскай кампаніі сцвярджаюць, што выкарыстоўваная расейскімі ВКС сірыйская авіябаза сур'ёзна пацярпела.
На спадарожнікавым здымку базы, пададзеным Stratfor у распараджэнне BBC, бачныя абгарэлыя драбы, якія стаяць у шэраг на ўзлётнай паласе і руіны будынка, які размяшчаўся на тэрыторыі базы.
Параўноўваючы фатаграфіі з больш раннімі здымкамі базы Ціяс, экспэрты Stratfor мяркуюць, што на ўзлётнай паласе бачныя драбы верталётаў Мі-24, а будынак раней быў складам, з якога яны забяспечваліся.
Таксама на ўзлётнай паласе бачны самалёт Міг-25, які меркавана належыць сірыйскім ВВС.
Па базе ўдарылі некалькі разоў, распавялі ў Stratfor. Пасля гэтага экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ў сваёй заяве дакладна апісала аб'екты, якія былі знішчаны. Менавіта гэта прывяло экспэртаў да высновы, што за нападам стаіць ІД.
Ад расейскага вайсковага міністэрства паведамленняў аб стратах не паступала.