Беларусь на 14-й пазіцыі сярод краін, чые лёгкаатлеты звінавачаныя ва ўжыванні допінгу
3- 25.05.2016, 21:15
- 57,741
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) адхіліла ад удзелу больш за 300 атлетаў з 62 краін за ўжыванне допінгу.
Згодна з новай справаздачай, амаль палова ўсіх адхіленых лёгкаатлетаў прыпадае толькі на пяць краін.
Больш за ўсіх за ўжыванне допінгу адхілена ад спаборніцтваў расейскіх лёгкаатлетаў. Беларусь у гэтым рэйтынгу знаходзіцца на 14-ым месцы. З краін-суседзяў Беларусі, акрамя РФ, Украіна - на 5-й пазіцыі, Польшча - на 24 радку, паведамляе "Настоящее время".