Надзея Саўчанка можа прыехаць у Менск
10- 27.05.2016, 11:04
- 12,102
Украінская лётчыца можа прыехаць у Менск для ўдзелу ў працы Трохбаковай кантактнай групы.
«Гэта як магчымы варыянт, таму што яна, калі вярнулася, сказала, што будзе, магчыма, удзельнікам Трохбаковай кантактнай групы», - паведаміла БелаПАН першы сакратар амбасады Украіны ў Беларусі Марыя Гуцала.
Пры гэтым яна дадала: «Не думаю, што гэтым разам, гэтага да 1 чэрвеня (дата чарговай сустрэчы кантактнай групы), Надзея Саўчанка будзе ўключана ў склад. Думаю, што спачатку будзе вырашацца пытанне аб тым, каб яна проста элементарна адпачыла пасля ўсяго, што з ёй было».
Нагадаем, 25 траўня Саўчанка, прысуджаная ў сакавіку да 22 гадоў пазбаўлення волі на абвінавачванне ў дачыненні да забойства двух расейскіх журналістаў, была вызваленая. Украінскую лётчыцу абмянялі на двух супрацоўнікаў расейскага Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Мінабароны РФ.