Улады Менска абяцаюць не адключаць гарачую ваду надоўга
6- 27.05.2016, 12:42
- 5,748
У «Менсккамунцепласеці» плануюць укласціся ў больш сціснутыя тэрміны адключэння гарачай вады.
Пра гэта паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» на прадпрыемстве.
У 2015-м працягласць адключэння ў жылых дамах, якія запітаныя ад цеплакрыніц «Менсккамунцепласеці», склала ў сярэднім блізу 10 дзён.
- Думаю, сёлета будзе столькі ж, - сказаў галоўны інжынер прадпрыемства Уладзіслаў Левін. - У нас на балансе няма вялікіх магістральных трубаправодаў, як у калегаў з «Менскіх цеплавых сетак». Гэты і іншыя фактары спрыяюць памяншэнню ўстаноўленых тэрмінаў.
УП «Менсккамунцепласетка» забяспечвае цяплом 50% жыллёвага фонду сталіцы, астатнюю частку - філіял «Менскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнэрга».
Уладзіслаў Левін таксама звярнуў увагу, што паводле нарматыўных дакументаў гідраўлічным выпрабаванням павінны падпадаць усе цепласеткі на завяршэнне ацяпляльнага сезона:
- Прадугледжаны комплекс работ, якому трэба прытрымлівацца «ад» і «да». Нам дасталася ў спадчыну цэнтралізаваная сістэма цеплазабеспячэння, новыя трубаправоды не існуюць самі па сабе, а завязаныя з іншымі - квартальнымі, магістральнымі, а таксама цеплакрыніцамі. Таму тэрміны адключэння гарачай вады прыкладна аднолькавыя па ўсіх аб'ектах нашага прадпрыемства, у тым ліку ў новых мікрараёнах, дзе сеткі былі пракладзеныя нядаўна.
Нагадаем, у сталіцы тэрмін адключэння гарачай вады ўстаноўлены на перыяд 14 дзён.