Brutto&Lyapis і Dzieciuki выступяць у Варшаве
1- 28.05.2016, 16:19
- 8,054
Сёння ў Варшаве адбудзецца канцэрт беларускіх гуртоў Brutto&Lyapis feat Dzieciuki.
Варшаўскі канцэрт гуртоў адбудзецца 28 траўня ў клубе Proxima.
Арганізатары абяцалі пакупнікам квіткоў з Беларусі бясплатныя візы на 4 дні. Бясплатная віза шэнген выдавалася гледачам, якія набылі квіток на канцэрт «Bruttо&Lyapis feet Dzieciuki» ў Беларусі праз сістэму kvitki.by.
Квіткі, набытыя ў Польшчы, візавай падтрымкай не валодаюць. Іх яшчэ можна набыць у салонах Empik і на ebilet.рl.
- Калектыву вельмі спадабаўся эксперымент з «ляпісаўскім» рэпертуарам, які Brutto апрабавалі ў Кіеве і Беластоку - там музыкі адыгралі цэлае аддзяленне з 11 хітоў «Ляпісаў», - распавядаюць арганізатары. - «Яблыні» і «Таксі»? Яны эксперыментуюць са спадчынай не да такой ступені, але, імаверна, наведвальнікі пачуюць на канцэрце «Грай», «Капітал», «Рамонкi», «Агеньчыкі».