ЗША размесцяць у Еўропе танкавую брыгаду ўжо ў пачатку 2017 года
- 29.05.2016, 10:30
- 13,547
Блізу 4 тысячаў салдатаў будуць размешчаныя ў Польшчы, Балтыйскіх краінах, Румыніі і Балгарыі.
Войска ЗША размесціць у Еўропе танкавую брыгаду на сталую ратацыю ўжо ў пачатку лютага 2017 года, заявіў камандзір сухапутных войскаў ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс.
Пра гэта ён апавёў у інтэрв'ю «Грамадскаму».
Паводле ягоных словаў, блізу 4 тысячаў салдатаў будуць размешчаныя ў Польшчы, Балтыйскіх краінах, Румыніі і Балгарыі.
Акрамя таго, Ходжэс апавёў, што амерыканскае войска цяпер сфакусаванае на тым, каб быць гатовым падтрымаць партнёраў і сяброў альянсу, прадэманстраваць гатоўнасць выконваць свае абавязкі.
«Расея хацела б разбурыць адзінства ЕС, адзінства NATO, стварыць слабасць і падзелы, і, я думаю, яны прадоўжаць гэта рабіць», – заявіў камандзір.
Раней у Пентагоне заявілі, што Расея не мае падставаў рэагаваць на ўстаноўку сістэмаў супрацьракетнай абароны ў Польшчы і Румыніі.