Дырэктар «Крумкачоў»: Мы возьмем сваё золата раней за «Лестэр»
7- 3.05.2016, 17:19
- 11,043
«Крумкачы» паспрабуюць атрымаць золата чэмпіянату Беларусі хутчэй, чым праз 132 гады з моманту заснавання клуба.
Пра гэта дырэктар «Крумкачоў» Дзяніс Шунто заявіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё», каментуючы сенсацыйны прарыў «Лестэра» ў чэмпіёны Англіі ўпершыню за 132-гадовую гісторыю існавання клуба.
На думку Дзяніса Шунто, на перамогу «Лестэра» паўплывала шмат фактараў:
«Усё проста неімаверна склалася ў адно. І трэнер добры, і падабраўся склад. Топ-каманды прэм'ер лігі не ў найлепшым стане. І таксама падтрымка ва ўсім свеце. Мяркую, яна адчувалася гульцамі».
Шунто адзначыў, што амаль ва ўсіх гульнях з топавымі камандамі «лісы» валодалі мячом менш за 40% часу, цярпліва гулялі, рэалізоўвалі моманты. Калі было цяжка, гулялі «праз не магу» і нават лепш, чым могуць. На думку Дзяніса Шунто на эмоцыях складана гуляць шмат матчаў, «можна два-тры, але «Лестэр-сіці» змаглі згуляць на эмоцыях амаль усе матчы». Гэта рэдкі выпадак.
Дырэктар клуба кажа, што «Крумкачы» паспрабуюць атрымаюць золата чэмпіянату Беларусі хутчэй, чым праз 132 гады з моманту заснавання клуба:
«Я думаю, што рана ці позна мы возьмем! Мы будзем расці, імкнуцца з усіх сіл. Пакуль мы расцем, кожныя паўгода робім шалёныя скачкі ў развіцці каманды».