У 2017 паступаць у ВНУ будуць па-новаму
13- 30.05.2016, 15:08
- 16,933
Таксама будуць унесеныя змены ў здачу выпускных экзаменаў.
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў павіншаваў сёння ўсіх выпускнікоў з заканчэннем навучальных устаноў. Ён зрабіў гэта на ўрачыстым мерапрыемстве «Апошні званок» у школе №3 Салігорска, якую скончыў 37 гадоў таму, піша ucpb.org.
Міхаіл Жураўкоў таксама паведаміў, што ў 2017 годзе ўступная кампанія пройдзе крыху па-новаму. Ён абяцае, што выпускнікоў падрыхтуюць да яе загадзя. Ужо вядома, што плануецца дазволіць выпускнікам здаваць чацвёрты экзамен на ЦТ, каб мець большыя магчымасці пры выбары спецыяльнасці, а таксама будуць дадзеныя некаторыя прывілеі медалістам і алімпіяднікам
Але будуць, са словаў Жураўкова, і іншыя змены.
«Калі ў нас атрымаецца падрыхтавацца, мы ўнясем і пэўныя змены ў здачу экзаменаў. У нас ёсць жаданне ўнесці істотныя змены ў выпускныя і ва ўступныя выпрабаванні ў сувязі з прафілізацыяй. У верасні мы авесцім, каб дзеці рыхтаваліся», - заявіў міністр.
Што тычыцца гучных скандалаў апошняга часу, звязаных са школай, то тут усё пакуль на стадыі вывучэння: «Школьнае жыццё неабходна абараняць ад трагедый. Мы вывучаем сітуацыю - неабходна думаць пра абароненасць педагогаў, а таксама прааналізаваць абавязкі і правы навучэнцаў і настаўнікаў».