Злоўлены сусветны лідар у адмыванні грошай наркамафіі
1- 7.05.2016, 13:30
- 9,846
У Калумбіі мясцовая паліцыя сумесна з амерыканскімі наркапаліцэйскімі затрымала прадпрымальніка Нідаля Вакеда Хатума.
Яго ўважаюць за галоўнага ў свеце спецыяліста ў легалізацыі грошай наркамафіі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на тэлеканал TVN Noticias.
Як стала вядома, затрыманне адбылося 4 траўня ў аэрапорце Багаты Эль-Дорада. У дачыненні да Хатума дзейнічаў міжнародны ордэр на арышт, які выдалі ўлады ЗША.
Мужчыну вінавацяць у злачынствах, звязаных з адмываннем грошай, за што яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі, а таксама ў банкаўскім махлярстве, што караецца 30 гадамі турмы паводле законаў ЗША.
Улады Калумбіі ўжо распачалі крокі ў экстрадыцыі Вакеда Хатума ў ЗША.
Адзначым, што Нідаль Вакед Хатум - бізнэсовец ліванскага паходжання, які мае таксама панамскае грамадзянства. Ён належыць да адной з самых багатых сем'яў гэтай паўднёваамерыканскай краіны.
Сям'я кантралюе розныя прадпрыемствы: банкі, брокерскія дома, гандлёвыя цэнтры, нерухомасць, газеты. У гэтых кампаніях ў 14 краінах ва ўсім свеце працуе каля 6 тысяч супрацоўнікаў.
У красавіку амерыканскія і калумбійскія паліцыянты перахапілі буйную партыю наркотыкаў, якую злачынцы перавозілі на падводнай лодцы.