5 траўня 2024, Нядзеля, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выставу беларускага мастацтва прызналі адной з найлепшых у Еўропе

Выставу сучаснага мастацтва ZBOR, якая праходзіла ў Кіеве, часопіс #viennacontemporary Magazine назваў адной з найлепшых ва Усходняй Еўропе.

Зладзілі выставу Андрэй Дурэйка з Нямеччыны і Максім Тымінька з Галандыі. Іх ведаюць як актыўных прамоўтэраў беларускага мастацтва за мяжой.

А ініцыятарам выступіў фонд «Ізаляцыя. Платформа культурных ініцыятываў». Яго каардынатарка Таццяна Філеўская распавяла «Радыё Свабода»:

- У беларускім ZBORе прэзентавана толькі сорак мастакоў, але іх працы даюць ключавыя аспекты для разумення таго, як развівалася беларускае мастацтва апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.

Ва Украіне няма такога аналага, каб збіралі такі адзіны, кансалідаваны архіў, у які ўваходзілі б работы мастакоў усіх кірункаў. У нас ёсць спробы архіваваць гэты працэс, але гэта работа вядзецца раз'яднанне і вельмі суб'ектыўна.

Паводле вынікаў дыскусій зразумела, што беларускае мастацтва рухаецца ў бок абароны агульначалавечых каштоўнасцяў, да дэмакратычнага палілогу, а не маналогу, маючы крытычны погляд на саміх сябе і на сваё жыццё.

Сучаснае беларускае мастацтва кажа аб свабодзе, пра мноства поглядаў і магчымасці іх выказаць.

На адкрыццё выставы прыехалі не толькі тыя мастакі, працы якіх выстаўляліся, - і гэтая салідарнасць нас проста агаломшыла!

Выставу наведалі амаль 1,5 тысячы чалавек, амаль усе былі ў поўным захапленні. Некаторыя прыходзілі некалькі разоў і не сыходзілі гадзінамі - казалі, што выстава вельмі насычаная і за адзін раз яе проста немагчыма цалкам агледзець. Адных толькі відэапрац было на 2,5 гадзіны!

Не абышлося без кур'ёзаў. Вельмі папулярным экспанатам была кніга «Азбука абсурду». Яе хтосьці скраў у першы ж дзень. Таму мы былі вымушаныя другі асобнік павесіць на металічны ланцужок.

Тая частка грамадства і мастакоў, з якімі мы маем стасункі, імкнецца да іншага развіцця Беларусі і, можа, нават крыху зайздросціць магчымасцям, якія ёсць ва Украіне, нягледзячы на ўсе цяжкасці.

Калі казаць пра колькасць інстытутаў, пляцовак, мастакоў, пра грантавыя магчымасці і фонды, якія існуюць ва Украіне ў сферы сучаснага мастацтва, - гэта пакуль, на жаль, недасягальна для Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках