УЕФА ўмоўна дыскваліфікаваў нацыянальную каманду Расеі да канца Еўра-2016
36- 14.06.2016, 14:03
- 9,555
Нацыянальная каманда Расеі будзе выключаная з чэмпіянату Еўропы ў выпадку паўтарэння парушэнняў.
УЕФА наклаў на Расею адкладзеную дыскваліфікацыю за паводзіны заўзятараў на матчы з Англіяй.
Як паведамляе slon.ru, расейскі футбольны саюз таксама аштрафаваны на €150 тысяч.
Адкладзеная дыскваліфікацыя азначае, што нацыянальная каманда Расеі будзе выключаная з чэмпіянату Еўропы ў выпадку паўтарэння парушэнняў.
Нагадаем, што фанаты нацыянальнай каманды РФ напалі на ангельскіх заўзятараў 10 чэрвеня перад гульнёй Расея - Англія ў Марсэлі. Пасля матчу расейскія хуліганы прарваліся на трыбуну з ангельскімі заўзятарамі і зладзілі масавую бойку. Паводле інфармацыі некаторых СМІ, міністр спорту РФ Віталь Мутко знаходзіўся побач з фанатамі і падбадзёрваў іх.