9 траўня 2024, Чацвер, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькі начавалі ў чарзе дзеля навучання дзяцей па-беларуску

10

Каб аддаць дзяцей у першы клас менавіта гімназіі №23 у Менску, бацькі займалі чаргу з дзевяці вечара

А 5.30 раніцы ля менскай гімназіі №23 ажыўлена: тут ужо сабралася блізу 20 бацькоў, якія хочуць запісаць сваіх дзяцей-першакласнікаў у гэтую навучальную ўстанову. Усе выкладанне, уключаючы фізкультуру, тут вядзецца на беларускай мове, піша kp.by.

Ажыятаж тлумачыцца проста: У ПЕРШЫ КЛАС АБАВЯЗАНЫЯ ЎЗЯЦЬ УСІХ АХВОТНЫХ, ХТО ПРАПІСАНЫ Ў ГЭТЫМ РАЁНЕ.
ФОТА: Алеся Дашука

Мужчына ў светлай камізэльцы прыйшоў сюды а 4.40, каб запісаць у гімназію ўнука Кастуся.

- Я прыйшоў дзесьці а 4.40 і быў 16-м. Было б дабра, калі б унук вучыўся менавіта тут. Так, гэтая гімназія не адзіная ў Менску, дзе выкладаюць на беларускай мове, але ў астатніх, як кажуць, вучыцца больш дзяцей, якія паўсядзённа размаўляюць на расейскай мове.

Ажыятаж тлумачыцца проста: у першы клас абавязаныя ўзяць усіх ахвотных, хто прапісаны ў гэтым раёне. Астатніх запісваюць на вольныя месцы. Колькасць месцаў абмежаваная: першакласнікаў набіраюць у два класы па 25 чалавек, таму бацькі спяшаюцца заняць чаргу як мага раней - так з'яўляецца больш шанцаў трапіць у запаветны спіс.

На лавачцы побач з вялікім двухлітровым тэрмасам ляжыць тэчка - кожны павінен падысці і ў строгай чарговасці ўпісаць туды сваё дзіця - каб не заблытацца, хто за кім прыйшоў. Францішак, Алесь, Якуб, Кастусь...

БАЦЬКІ спяшаюцца заняць чаргу ЯК МОЖНА РАНЕЙ - ТАК з'яўляецца больш шанцаў патрапіць у запаветны СПІС.
ФОТА: Алеся Дашука

За спісам старанна сочаць - падысці і ўклініцца ў першую дзясятку ніхто не зможа.

А шостай раніцы да прысутных падыходзіць мужчына ў жоўтай кашулі:

- Гэта тут запісваюць у гімназію?

- Так, вы ўжо 73-і! - жартуе адзін з татаў.

Насамрэч Аляксей 33-і ў спісе. Мужчына кажа, што не чакаў такога ажыятажу:

- Я разлічваў, што тут будзе чалавек 10, максімум 15, але не 30! - дзівіцца ён.

Вахту каля гімназіі нясуць некалькі бабуляў і дзядуляў, але ў асноўным тут сабраліся таты і мамы. Дзяцей пакінулі спаць дома. Тыя, каму з раніцы трэба на працу, дзяжураць пазменна: з ночы да 6.30 - тата, потым прыходзіць мама.

БАЦЬКІ спяшаюцца заняць чаргу ЯК МОЖНА РАНЕЙ.
ФОТА: Алеся Дашука

Першая дзясятка дзяцей у спісе сфармавалася каля трох гадзін ночы, другая - а пятай раніцы.

- Гэта дзіўна і смешная, што дзіцячы калектыў фармуецца ў залежнасці ад часу прыходу да гімназіі іх бацькоў, - бадзёра кажа мужчына, які стаіць каля гімназіі з апоўначы. - Алё, з другога боку, прыйсці ўначы могуць толькі матываваныя бацькі, а ў іх звычайны адказныя дзеці, таму тут есць нейкая рацыя.

Да размовы падключаюцца і іншыя бацькі. Некаторыя мяркуюць, што займаць чаргу ўначы - цалкам нармальна.

- А чаму вы ўважаеце, што гэта незвычайная сітуацыя? Можна адну ноч і не паспаць, затое дзіця ўсё дзяцінства правядзе ў добрым асяродку, - упэўненая мама Наталля. Сама яна прыйшла бліжэй да сямі раніцы.

- Тут навучаюцца добрыя дзеці, сваё кола, дзе ўсе адно аднаго ведаюць - я, напрыклад, ведаю шмат каго з прысутных, таму што мы сустракаліся на нейкіх імпрэзах, курсах, - распавядаюць бацькі.

Менская гімназія №23.
ФОТА: Алеся Дашука

Адзін з бацькоў прыйшоў на дзяжурства да гімназіі ўчора ў дзевяць вечара і ўсё адно спазніўся: у спісе ён быў ужо другім.

- Я падрыхтаваўся: узяў з сабой спальнік, але не карыстаўся ім. Складана было толькі першыя пяць-шэсць гадзін - даводзілася сядзець на лаўцы, але спаць я не мог. Цяпер прыйдзе жонка, а я пайду дадому - на працу мне толькі а 12-й гадзіне, - распавядае тата Алены-Дамінікі.

Гімназія знаходзіцца ў цэнтры горада на праспекце Незалежнасці. Бацькі прыехалі сюды з розных раёнаў: Курасоўшчыны, Бараўлянаў, Серабранкі, Чырвонага Бору. Перспектыва ўставаць раней, каб адвозіць дзіця на вучобу, нікога не палохае - усе згодныя ахвяраваць часам дзеля беларускамоўнага выкладання і профільных класаў - ангельскую і кітайскую мовы тут паглыблена вывучаюць з першага класа.

Тата першакласніка Арцёма прыйшоў а палове чацвёртай і быў дзясятым. Кажа, што яны з жонкай доўга не вагаліся - выбар паміж мясцовай гімназіяй і гэтай проста не стаяў.

- Мы сюды ідзем выключна праз кітайскую мову, і толькі таму, што яе выкладае сам носьбіт мовы, - гэта для нас істотна. Наважылі, што ў школе сын будзе вывучаць кітайскую мову, а ангельскую - дома з рэпетытарам, якога жонка выбірала з васьмі прэтэндэнтаў. Канешне, яму будзе цяжка вывучаць кітайскую мову на беларускай мове, мне яго нават шкада - але ж без працы нічога не дасягнеш, - мяркуе ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках