4 траўня 2024, Субота, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Беларусі неабходны глыбокія рэформы

24
МВФ: Беларусі неабходны глыбокія рэформы

Беларуская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі.

Нягледзячы на прынятыя пастановы аб павышэнні пенсіённага ўзросту, у будучыні ў пенсійным фондзе Беларусі можа ўтварыцца дэфіцыт. Пра гэта заявіў кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў краіне Пітэр Долман, інфармуе БелаПАН.

Выступаючы 20 чэрвеня з публічнай лекцыяй у галерэі партала tut.by, ён канстатаваў, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі, на краіну пастаянна аказваюць уплыў «неспрыяльныя знешнія шокі», і каб пераадолець цяжкія часы, МВФ рэкамендуе правесці шэраг рэформаў.

«Мы заклікаем правесці глыбокія рэформы для стабілізацыі эканомікі і забеспячэння эканамічнага росту і росту дабрабыту ў сярэднетэрміновай перспектыве», - сказаў Долман.

Персанал фонду назірае сёння больш высокую гатоўнасць беларускіх уладаў праводзіць рэформы, чым раней, адзначыў ён. «Мы бачылі скарачэнне тэмпаў росту заробкаў, абмежаванне аб'ёмаў дырэктыўнага крэдытавання, нягледзячы на выбары. Мы назіралі таксама скарачэнне маштабаў цэнавага рэгулявання, і гэта станоўчыя крокі, але мы ўважаем, што неабходна праводзіць больш маштабныя рэформы», - заявіў Долман.

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ў пенсійнай сферы. Паводле ацэнак МВФ, якія паказаў на графіцы Долман, да 2050 года дэфіцыт пенсійнага фонду мог бы дасягнуць 7% УБП, аднак у выніку абвешчанага ў Беларусі павышэння пенсійнага ўзросту ён можа скласці 5% УБП.

«Дэфіцыт прыйдзецца забяспечыць альбо за кошт скарачэння пенсійных выплат, альбо за кошт бюджэтных субсідый», - сказаў прадстаўнік МВФ.

Пры гэтым ён адзначыў, што прынятыя беларускімі ўладамі пастановы аб павышэнні пенсіённага ўзросту «змогуць забяспечыць раўнаважкі стан пенсійнага фонду да 2022 года». «Згодна з нашымі ацэнкамі і разлікамі, дзякуючы прынятым пастановам у пенсійнай сферы пенсійны фонд у найбліжэйшыя пяць-шэсць гадоў будзе заставацца збалансаваным, аднак затым з прычыны адмоўнай дэмаграфічнай дынамікі дэфіцыт усё ж такі будзе нарастаць», - заявіў Долман.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках