Веславанне на байдарках і каноэ: беларусы здабылі золата і срэбра ЧЕ
2- 25.06.2016, 16:58
- 5,383
У Маскве праходзіць чэмпіянат Еўропы ў веславанні на байдарках і каноэ.
У жанчын Надзея Макарчанка і Алёна Наздрова (каноэ, двойкі, 500 метраў) здабылі золата, а ў мужчын браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы (каноэ, двойкі, 1000 метраў) занялі другое месца, паведамляе "Прессбол".
Мужчыны. Каноэ, двойкі. 1000 м
1. Аляксей Каравашкаў, Ілля Пярвухін (Расея) - 3.37,804
2. Андрэй Багдановіч, Аляксандр Багдановіч (Беларусь) - 3.40,202
3. Хенрык Васбаняй, Роберт Міке (Вугоршчына) - 3.40,520
Жанчыны. Каноэ, двойкі. 500 м
1. Надзея Макарчанка, Алёна Наздрова (Беларусь) - 2.02,627
2. Ірына Андрэева, Алеся Рамасенка (Расея) - 2.03,752
3. Віраж Бала, Кінжа Такаш (Вугоршчына) - 2.04,816