5 траўня 2024, Нядзеля, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны адмовілася каментаваць перадыслакацыю войскаў РФ да межаў Беларусі

14
Мінабароны адмовілася каментаваць перадыслакацыю войскаў РФ да межаў Беларусі
ФОТА: MK.RU

Перадыслакацыя 2-х мотастралковых брыгад Расеі на захад засталася без рэакцыі з боку Мінабароны Беларусі.

Пра гэта БелаПАН заявіў начальнік управы інфармацыі галоўнай управы ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.

Аб планаваных перамяшчэннях расейскіх войскаў з цэнтральнай часткі краіны ў заходнюю і фармаванні трох новых дывізій на заходнім кірунку ў адказ на ўзмацненне вайсковага патэнцыялу NATO ва Усходняй Еўропе кіраўніцтва Расеі абвясціла яшчэ ў 2015 годзе. Цяпер у Бранскую вобласць перадыслакуецца 28-я асобная мотастралковая брыгада, якая раней размяшчалася пад Екацярынбургам.

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу назваў фармаванне на заходнім кірунку ў 2016 годзе трох дывізій «задачай найважнейшай». Разгортванне злучэнняў каля граніц, з ягоных словаў, з'яўляецца «адэкватнымі вайскова-тэхнічнымі захадамі» ў адказ на разгортванне вайсковай інфраструктуры ЗША і NATO паблізу расейскіх межаў, а таксама «рэалізацыю імі небяспечных супрацьракетных планаў і нарошчванне вайсковых выдаткаў».

Поўнасцю скончыць перадыслакацыю брыгады плануецца да канца 2016 года. Яна ўвойдзе ў склад 20-га войска, штаб якога знаходзіцца ў Варонежы.

Новы вайсковы гарадок для мотастралковых войскаў увядуць у эксплуатацыю ў 2016 годзе недалёка ад расейска-ўкраінскай мяжы - у Белгародскай вобласці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках