11 траўня 2024, Субота, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр актор Аляксей Жаркоў

21

5 чэрвеня на 69-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр актор тэатра і кіно, народны артыст Расеі Аляксей Жаркоў.

Пра гэта паведамляе Саюз кінематаграфістаў Расеі.

«Пайшоў надзвычай таленавіты артыст, сціплы, добры чалавек», - адзначана на сайце.

АЛЯКСЕЙ ЖАРКОЎ
ФОТА: WWW.MEDIKFORUM.RU

Актор перанёс інсульт у 2012 годзе. У пачатку сакавіка 2016 года здарыўся новы прыступ.

У творчай біяграфіі Аляксея Жаркова больш за 130 роляў у кіно, у тым ліку Воранаў («Начное здарэнне»), Рабінін («Крымінальны талент»), Данглар («Вязень замка Iф»), Яўген («У горадзе Сочы цёмныя ночы»), Леў («Імітатар»), Кнігаўка («Не будзіце спячую сабаку»).

Жаркоў нарадзіўся ў Маскве. Працаваў у тэатры імя Ярмолавай і МХТ імя Чэхава.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках