Стваральніка сайта 1863x.com экстрадавалі з Расеі ў Беларусь
6- 7.06.2016, 9:45
- 9,684
Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Генпракуратуры Беларусі.
«Джона Сільвера» экстрадавалі з Расеі ў Беларусь. Пра гэта ў Facebook напісаў грамадскі актывіст Павел Юхневіч. У Генпракуратуры «Еўрарадыё» гэтую інфармацыю пацвердзілі. Аднак кіраўнік прэс-службы Пётр Кісялёў адмовіўся распавесці падрабязнасці справы.
Як паведамляў раней сайт charter97.org, 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс, стваральнік сайта 1863x.com (пад псеўданімам «Джон Сільвер») у студзені 2016 га быў затрыманы ў Бранскай вобласці, куды прыехаў з Украіны, нібыта, у пошуках працы . Яго сайт публікаваў палітычныя тэксты, у якіх нярэдка крытыкаваліся ўлады Беларусі і Расеі. У 2015 годзе, пасля таго, як у Беларусі на яго заведзеная крымінальная справа за адну з публікацый (пазней з'явілася яшчэ адна крымінальная справа), Пальчыс з'ехаў ва Украіну, дзе няўдала спрабаваў атрымаць палітычны прытулак.
Сапраўдныя імя і прозвішча «Джона Сільвера», а таксама яго фота ў зняволенні ў красавіку размясціў расейскі сайт «Спутник и погром». Тады ж было заяўлена, што Пальчыса могуць экстрадаваць у Беларусь, дзе яму пагражае адказнасць за распальванне міжнацыянальнай варожасці.