2 траўня 2024, Чацвер, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар Асад: Пуцін мяне не «здасць»

11
Дыктатар Асад: Пуцін мяне не «здасць»
Башар Асад
ФОТА: AFP

Сірыйскі дыктатар прызнаўся, што ва ўсім каардынуецца з кіраўніцтвам РФ.

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу NBC News заявіў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў ніколі не абмяркоўвалі з ім перадачу ўлады, паведамляе расейская служба ВВС.

«Яны ні разу не сказалі ніводнага слова пра гэта», - сказаў Асад. Са слоў сірыйскага прэзідэнта, яго ані не турбуюць паведамленні ў СМІ, што дзяржсакратар ЗША Джон Кэры падчас свайго візіту ў Маскву на гэтым тыдні можа заключыць з Пуціным угоду, якая вымусіць Асада сысці.

Са слоў Асада, палітыка Расеі заснавана не на ўгодах, а на «каштоўнасцях», таму яго не палохае пагадненне, да якога могуць прыйсці Масква і Вашынгтон. Асад ахарактарызаваў стасункі паміж Расеяй і Сірыяй як адкрытыя і сумленныя. З яго слоў, ён увесь час падтрымлівае кантакт з расейскім прэзідэнтам.

Краіны Захаду намагаюць на змене кіруючага рэжыму ў Сірыі. На думку ЗША і хаўруснікаў, сыход Асада з'яўляецца найважнейшай перадумовай да ўсталявання перамір'я і стабілізацыі сітуацыі ў краіне.

Джон Кэры прыляціць у Маскву ў гэты чацвер, сустрэнецца з прэзідэнтам Пуціным і міністрам замежных спраў Лаўровым, каб, як паведамляецца, абмеркаваць сітуацыю ва Украіне, Сірыі і Нагорным Карабаху. Гэта другі візіт Кэры ў Расею за гэты год.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках