25 чэрвеня 2024, aўторак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі і даходы беларусаў далей падаюць

6
Заробкі і даходы беларусаў далей падаюць

Перспектывы падвышэння даходаў беларусаў вельмі прывідныя.

Як паведамляе Белстат, у 2015 годзе 13,7% хатніх гаспадарак (530 620 сем'яў) паказалі на нездаволенасць узроўнем сваіх грашовых даходаў. Для параўнання - у 2014 годзе колькасць незадаволеных склала 15,8%. Сярод сем'яў, якія выхоўваюць двух і больш дзяцей да 18 гадоў, колькасць незадаволеных сваім бюджэтам перасягае 20%, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

Тым часам у Беларусі далей падаюць рэальныя даходы і рэальныя заробкі.

Жаліба: Выходзіць, што астатнія задаволеныя?

Доктар эканамічных навук прафесар Барыс Жаліба выказвае сумневы ў рэалістычнасці звестак Белстата.

- Выходзіць, што астатнія беларусы задаволеныя сваімі даходамі? Мне здаецца, у нас большасць бы адказала, што незадаволеныя - што ў тым годзе, што ў гэтым. Параўнаем хаця б з нашымі суседзямі - літоўцамі, палякамі, - прапануе экспэрт.

На думку суразмоўцы, перспектывы падвышэння даходаў беларусаў вельмі прывідныя.

- Згодна з той жа статыстыкай у сярэднім у краіне рэальныя даходы за вылікам падаткаў і аплаты паслуг ЖКГ з пачатку года знізіліся на 7%. Трэнд адмоўны і ён паскараецца. Прагнозы неспрыяльныя. Я думаю, што сітуацыя не выправіцца ні ў гэтым, ні ў наступным годзе, - кажа Барыс Жаліба.

Аўтарытэтныя міжнародныя фінансавыя інстытуты МВФ і Сусветны банк, прагназуюць, што ВУП нашай краіны будзе ў мінусе і ў 2016-м, і ў 2017 годзе.

Крук: Сітуацыя наўрад ці зменіцца да лепшага

- Узровень даходаў у гэтым годзе таксама зніжаецца, таму наўрад ці варта спадзявацца, што найбліжэйшым часам сітуацыя зменіцца да лепшага. Хутчэй за ўсё, яна пагоршыцца, - кажа экспэрт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Зміцер Крук.

На ягоную думку, у гэтым годзе стабілізацыі даходаў не варта чакаць.

- Я думаю, што ў гэтым годзе мы яшчэ будзем назіраць зніжэнне заробкаў, падзенне рэальных даходаў. У наступным годзе, хутчэй за ўсё, яны стабілізуюцца дзесьці на ўзроўні 2014 года - такі прагноз Дзмітрыя Крука.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках