Пад Асіповічамі адбыўся выцек хлору
1- 22.07.2016, 10:55
- 9,195
Выцек адбыўся з ёмістасцяў на тэрыторыі мясцовага «Водаканалу».
Ратавальнікі ліквідавалі 21 ліпеня выцек хлору з безгаспадарных ёмістасцяў, якія знаходзіліся на тэрыторыі асіповіцкага прадпрыемства «Водаканал».
Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскай абласной управе МНС, інфармацыя аб выяўленні трох металічных рэзервуараў аб'ёмам 200 л на тэрыторыі «Водаканала» паступіла пад 11.40. З аднаго з іх з прычыны разгерметызацыі павольна выходзіў невядомы газ. Як высветлілася, гэта быў хлор.
Для спынення атрутнага газу ўжылі перфараваныя рукавы. Быў выраблены замер ГДК - яна не перавысіла нарматыўных паказчыкаў. Быў абмежаваны допуск у памяшканні 32 работнікаў з 60, якія працуюць на прадпрыемстве. Пагрозы насельніцтву няма. Найбліжэйшыя будынкі знаходзяцца на адлегласці 350 м ад месца выцеку.
На працу прадпрыемства выцек хлору не паўплываў, тэхналагічны працэс не парушаны, паведамілі ў абласной управе МНС, адзначыўшы, што, выкарыстоўваючы кран прадпрыемства, рэзервуар з хлорам апусцілі ў ёмістасць з водным растворам кальцыніраванай соды.
Аб выяўленні рэзервуараў з хлорам было паведамлена ў Асіповіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, дзяжурнаму гарвыканкама, райаддзелу міліцыі, КДБ.