Страты АўтаВАЗу ў Расеі выраслі ў пяць з паловай разоў
6- 28.07.2016, 19:22
- 8,690
АўтаВАЗ скончыў першае паўгоддзе 2016 года са стратай 27,6 млрд расейскіх рублёў.
Гэта ў 5,4 разы больш страт, які завод атрымаў у першым паўгоддзі 2015 года, піша РБК.
Асноўная прычына вялікіх страт - абясцэньванне пазаабаротных актываў кампаніі праз нізкае выкарыстанне вытворчых магутнасцяў, тлумачыць прадстаўнік АўтаВАЗу. Без уліку пераацэнкі страты склалі 8,6 млрд рублёў.
Даход знізіўся на 5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года да 87,1 руб. Дзель прадпрыемства на расейскім рынку вырасла на 0,8 адсоткавых пункта да 19,8%, у параўнанні з першым паўгоддзем 2015 года.
У справаздачнасці АўтаВАЗ паказаў, што на 30 чэрвеня парушыў кавенанты ў крэдытах на 35,1 рублёў з 104 млрд руб агульнай запазычанасці.
У красавіку ў АўтаВАЗу змяніўся кіраўніка - замест Бу Андэрсана прэзідэнтам аўтаканцэрна стаў Нікаля Мор. У мінулым годзе АўтаВАЗ атрымаў рэкордную страту - 74 млрд руб. Продажы кампаніі за год знізіліся на 31%, да 269,1 тысяч аўтамабіляў.
АўтаВАЗу патрэбны час для паляпшэння фінансавых паказчыкаў, цытуе прэс-служба прадпрыемства Мора. «Мы робім усе магчымыя захады ў барацьбе з негатыўным уплывам агульнага скарачэння расейскага аўтамабільнага рынку і неспрыяльных курсаў валют», - заявіў топ-мэнэджар.