СМІ: На тэрыторыі захопленага ў Ерэване паліцэйскага ўчастка чуваць стрэлы
- 30.07.2016, 18:51
- 10,770
Гукі стрэлаў прагучалі з тэрыторыі захопленага ўзброенай групай палка патрульна-паставой службы паліцыі ў Ерэване.
Пры гэтым у сілавых структурах Арменіі «Інтэрфаксу» не пацвердзілі пачатак аперацыі вызвалення паліцэйскага будынка. «Актыўныя дзеянні пакуль не вядуцца», - сказаў суразмоўца агенцтва.
Раней у суботу Служба нацыянальнай бяспекі Арменіі дала ўзброенай групоўцы, якая захапіла паліцэйскі ўчастак, час да 17:00 (16:00 паводле Менску) для здачы ўладам.
«Для складання зброі і здачы ўладам без супраціву ўзброенай групоўцы даецца час да 17:00 (16:00 паводле Масквы). У адваротным выпадку, спецыяльныя падраздзяленні праваахоўных органаў упаўнаважаны без папярэджання распачаць агонь і абясшкодзіць любога ўзброенага чалавека, якія знаходзіцца на тэрыторыі палка патрульна-паставой службы або за яе межамі» - гаворыцца ў паведамленні СНБ Арменіі.