19 траўня 2024, Нядзеля, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя кошты квіткоў на ЧС-2018 у Расеі

8
Сталі вядомыя кошты квіткоў на ЧС-2018 у Расеі

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) абвясціла кошты квіткоў на матчы чэмпіянату свету, які пройдзе у 2018 годзе ў Расеі.

Для заўзятараў з РФ уведзеная спецыяльная катэгорыя квіткоў. Мінімальны кошт квітка на матчы групавога этапу для расейскіх грамадзян складзе 1280 рублёў, а для заўзятараў з іншых краін - 105 даляраў, піша «Наша ніва».

Чэмпіянат свету ў футболе пройдзе ў Расеі з 14 чэрвеня да 15 ліпеня 2018 года. Матчы прымуць 12 стадыёнаў у 11 гарадах: Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Саранску, Калінінградзе, Валгаградзе, Екацярынбургу, Самары, Сочы і Растове-на-Доне.

***

Беларусь трапіла ў кваліфікацыйную групу разам з камандамі Францыі, Нідэрландаў, Швэцыі, Балгарыі, Люксембурга. Турнір пачнецца 4 верасня 2016 года і скончыцца ў кастрычніку 2017 года на ЧС выходзяць каманды, якія фінішавалі першымі ў групе, а каманды, якія занялі 2-е месца, згуляюць у плэй-оф.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках