2 траўня 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы ў гісторыі саміт NATO праходзіць у Варшаве

7
Найбуйнейшы ў гісторыі саміт NATO праходзіць у Варшаве

Дэлегацыі з 65 краін з'ехаліся ў польскую сталіцу для ўдзелу ў найбуйнейшым саміце ў гісторыі NATO 8-9 ліпеня.

Чакаецца, што ў Варшаве будзе адобраная пастанова размясціць чатыры батальёны альянсу ў кожнай з трох балтыйскіх краін і Польшчы.

На саміт прыехалі больш за 2000 дэлегатаў і яшчэ столькі ж журналістаў. Дзяржавы - удзельнікі NATO і трэція краіны прадстаўлены 18 прэзідэнтамі, 21 прэм'ер-міністрам, блізу 80 міністрамі замежных спраў і абароны.

Як чакаецца, падчас саміту ўдзельнікі ўхваляць размяшчэнне па адным батальёне NATO ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Таксама, Барак Абама павінен заявіць пра разгортванне ва Усходняй Еўропе амерыканскай пяхотнай брыгады. Гэтыя захады тлумачацца неабходнасцю ўмацоўваць усходні фланг NATO праз дзеянні Расеі ў рэгіёне. Адначасова з гэтым, напярэдадні саміту генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг абвясціў аб намеры правесці пасяджэнне рады Расея-NATO ў ліпені.

Усяго на саміце ў Варшаве плануецца ўхваліць блізу 25 дакументаў, уключаючы дэкларацыю па кібербяспецы, пакеты дапамогі Грузіі і Украіне. NATO таксама абмяркоўвае магчымасць аказаць падтрымку кааліцыі, якая змагаецца з «Ісламскай дзяржавай», і сітуацыю ў Афганістане.

У саміце бярэ ўдзел прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Таксама ў Варшаву прыбылі кіраўнікі Арменіі і Азербайджана, Серж Саргсян і Ільхам Аліеў. Чакаецца, што яны абмяркуюць сітуацыю ў Карабаху.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда напярэдадні саміту заявіў, што пастановы, якія прымуць на ім, не пакінуць у NATO слабых месцаў.

«Самым важным з'яўляецца тое, што Паўночнаатлантычны альянс дэманстраваў і зноў прадэманструе ў найбліжэйшыя два дні адзінства, пакажа, што з'яўляецца жывым саюзам і адэкватна рэагуе на змены сітуацыю з бяспекай у свеце. Саміт прадэманструе, што паміж саюзнікамі ў NATO пануе ўзаемнае разуменне і давер, што ў нас салідарны падыход да ўсіх тэм, а прынцып «адзін за ўсіх і ўсе за аднаго» з'яўляецца абавязковым», - заявіў прэзідэнт Польшчы на сустрэчы з Енсам Столтэнбэргам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках