20 траўня 2024, панядзелак, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: NATO пацвярджае свой прынцып «адзін за ўсіх і ўсе за аднаго»

3

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з генсекам NATO Енсам Столтэнбергам напярэдадні саміту Альянсу ў Варшаве.

Акрамя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў сустрэчы ў Бельведэрскім палацы, прысвечанай адкрыццю гістарычнага саміту NATO ў Варшаве, узялі ўдзел кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі, міністр абароны Антоній Мацэрэвіч, кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Солах.

«Самым важным з'яўляецца тое, што Паўночнаатлантычны альянс дэманстраваў і зноў прадэманструе ў найбліжэйшыя два дні адзінства, пакажа, што з'яўляецца жывым звязам і адэкватна рэагуе на новую сітуацыю з бяспекай у свеце. Саміт прадэманструе, што паміж хаўруснікамі ў NATO пануе ўзаемнае разуменне і давер, што ў нас салідарны падыход да ўсіх тэмаў, а прынцып «адзін за ўсіх і ўсе за аднаго» з'яўляецца абавязковым», - заявіў прэзідэнт Польшчы на сустрэчы з Енсам Столтэнбергам, паведамляе tvn24.pl (пераклад - charter97.org).

«Звяз з'яўляецца адным цэлым і бяспека кожнага з яго ўдзельнікаў з'яўляецца асновай цэласнасці NATO. Альянс заўсёды стаяў на варце міру. Нават калі была халодная вайна, задачай Альянсу было не дапусціць яе перарастання ў вайну сапраўдную, і з гэтай задачай ён справіўся», - падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

«Атака на аднаго з хаўруснікаў заўсёды будзе з'яўляцца атакай на ўвесь NATO», - заявіў у сваю чаргу Енс Столтэнберг.

«Гэты саміт у Варшаве стане ключавым у гісторыі Альянсу», - падкрэсліў Генсек NATO.

Ён таксама звярнуў увагу на пастанову NATO аб размяшчэнні 4-х батальёнаў у Польшчы і краінах Балтыі. «Гэта павінна стаць выразным сігналам для ўсіх, што NATO гатова абараняць кожную частку сваёй тэрыторыі, кожнага хаўруснікаў», - заявіў Столтэнберг.

Нагадаем, што саміт NATO пройдзе ў Варшаве 8-9 ліпеня. У ім возьмуць удзел 18 прэзідэнтаў, 21 кіраўнік урада, 41 міністр замежных спраў і 39 міністраў абароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках