17 чэрвеня 2024, панядзелак, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: Украіна прадэманстравала значны прафесіяналізм і наватарства

7
Пентагон: Украіна прадэманстравала значны прафесіяналізм і наватарства

У ЗША распавялі аб плюсах і мінусах сучаснага ўкраінскага войска.

Украінскія вайскоўцы ў баях супраць расейскіх акупантаў дэманструюць высокі ўзровень вынаходлівасці. Разам з тым яны працягваюць абапірацца на савецкую дактрыну.

Як гаворыцца ў справаздачы Пентагона, на якасці ўкраінскага войска адбіваюцца зацяжныя баі і абмежаваныя рэсурсы. Справаздача была апублікаваная 16 траўня і ўтрымлівае ў сабе агульную карціну дапамогі ад ЗША ў першым квартале. Таксама яна мае раздзел, прысвечаны аперацыйным магчымасцям УСУ і выклікам для хаўруснікаў.

Адзначаецца, што ў справаздачным перыядзе Украіна прадэманстравала значны прафесіяналізм і наватарства ва ўжыванні малых камерцыйных дронаў для разведкі і нападу. УСУ прымяняе дроны ў вялікіх маштабах. Таксама ў ЗША адзначылі досвед выкарыстання мабільных агнявых груп, якія ўкраінцы выкарыстоўваюць супраць іранскіх БПЛА, што было названа навацыяй.

Аднак ёсць і праблемныя моманты. Сярод іх адзначаецца цяжкасці з прымяненнем камбінаваных тыпаў зброі і выкарыстання прарываў.

У справаздачы ўказваецца, што інструктары NATO адзначаюць, што адным з найбольшых выклікаў заключаецца ў змене мыслення, бо ўкраінскае камандаванне прытрымліваецца савецкай дактрыны.

Між іншым адзначаецца, што штабы карпусоў УСУ не арганізаваны на аснове баявых функцый і не падтрымліваюць сумеснае вядзенне баявых дзеянняў, што прывяло да дэманстрацыі абмежаванай магчымасці праводзіць аперацыі на ўзроўні вышэйшым за брыгадны. Зрэшты, некаторыя камандзіры пераймаюць філасофію дэцэнтралізацыі, заснаванай на даверы, ініцыятыве і творчасці, але зацяжная вайна паніжае якасць войска.

Таксама адзначаецца, што дальнабойная зброя і артылерыя ўкраінскім бокам выкарыстоўваецца для баёў з ворагам, але не для стварэння магчымасцяў і правядзення манеўраў, што прывяло да таго, што некаторыя спробы прарыву паспяховымі не былі.

Абмежаванне магчымасцяў УСУ таксама вынікаюць з недахопу чалавечага рэсурсу, што перашкаджае праводзіць ратацыі і забяспечваць вайскоўцам адпачынак, гаворыцца ў справаздачы. Аўтары адзначаюць, што сярэдні ўзрост байца УСУ перавышае 40 гадоў, а зніжэнне мабілізацыйнага ўзросту ўспрымаецца ўкраінцамі неадназначна праз рызыкі для эканомікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках