15 траўня 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забараніў пастаўку малочнай прадукцыі з трох беларускіх камбінатаў

3
Рассельгаснагляд забараніў пастаўку малочнай прадукцыі з трох беларускіх камбінатаў

Пад забарону патрапілі Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат», ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат».

З 13 жніўня ўводзяцца часовыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі трох малочных заводаў Беларусі, паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду. Прычынай называюцца выяўленыя Федэральнай службай па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе «шматлікія парушэнні патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расейскай Федэрацыі».

Пад забарону патрапілі Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат», ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат».

У Рассельгаснаглядзе адзначылі, што накіравалі беларускім калегам ліст паводле вынікаў аналізу доказнай базы (копіі дэкларацый аб адпаведнасці, актаў пазапланавага аўдыту і пратаколаў выпрабаванняў сухой малочнай прадукцыі) па прадпрыемствах, да прадукцыі якіх былі прэтэнзіі.

Рассельгаснагляд разгледзіць скасаванне абмежаванняў пасля правядзення беларускім бокам расследавання дапушчаных парушэнняў.

Адзначаецца, што паступаючыя да 13 жніўня на тэрыторыю Расеі беларускія тавары гэтых вытворцаў будуць прапускацца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках