4 траўня 2024, Субота, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З БДАТУ звольнілі прафесара Кадырава, які крытыкуе ўладу

5
З БДАТУ звольнілі прафесара Кадырава, які крытыкуе ўладу
Міхаіл Кадыраў

Кіраўніцтва Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта не працягнула кантракт з 65-гадовым доктарам сельскагаспадарчых навук Міхаілам Кадыравым.

Афіцыйна - скончыўся тэрмін яго кантракту з установай.

«Афіцыйна я не магу нічога прад'явіць. Кантракт кожны год заканчваўся, скончыўся тэрмін, мне не працягнулі. Хоць у інстытуце працуюць дактары і па 70, і па 80 гадоў. Але працуюць!», - тлумачыць прафесар «Белсату».

Звольнілі за крытыку ў сацыяльных сетках?

Прафесар Кадыраў вядомы ў Беларусі не толькі сваёй прафесійнай дзейнасцю, але і цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй. Ён смела выказваецца ў сацыяльных сетках і друкуе крытычныя артыкулы ў СМІ аб рэальным становішчы беларускай эканомікі.

«Галоўнае - даць справаздачу, што ёсць рост ураджаю, рост надояў. А таму, што кіраўнік - не гаспадар, а часовы чалавек, то ён шукае магчымасці росту ў прыпісках. І гэта стала такой ракавай пухлінай, якая распаўзлася па сельскай гаспадарцы рэспублікі», - абураецца Міхаіл Кадыраў.

Такія выпадкі па ўсёй Беларусі

Смелыя выказванні аўтаматычна зрабілі прафесара ахвярай кантрактнай сістэмы. А ў шэрагах звольненых за крытычнае стаўленне да ўладаў - дзесяткі рабочых і цэлая кагорта вядомых педагогаў з Гарадзенскага ўніверсітэта: Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч і Іна Сарокіна. На ўсю краіну прагрымела справа і настаўніцы Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Іллініч.

Незалежныя прафсаюзы дзесяцігоддзямі змагаюцца з кантрактнай сістэмай. Яна дае грамадзяніну права на працу, але пазбаўляе яго ўсіх іншых правоў, у тым ліку - права на годны заробак і годныя ўмовы працы.

Кароткатэрміновыя кантракты - пастаянная сусветная практыка ў дачыненні да рабочых. Для Беларусі ж - магчымасць для расправы з іншадумцамі.

Увядзенне кантрактнай сістэмы дазволіла ўладам зрабіць работнікаў больш паслухмянымі і бязвольны. Ну а за вынікамі, як той казаў, далёка хадзіць не трэба. Бязмежнае беспрацоўе - на фоне збанкрутаваных прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках