БАТЭ усталяваў антырэкорд наведвальнасці сваіх матчаў
2- 29.08.2016, 10:10
- 10,665
Матч БАТЭ - «Белшына» (2:1) у рамках 20-га тура чэмпіянату Беларусі наведалі 3 590 гледачоў.
Гэта антырэкорд наведвальнасці матчаў барысаўскага клуба на «Барысаў-Арэне». Папярэдні антырэкорд складаў 4311 гледачоў і быў усталяваны на матчы БАТЭ супраць «Віцебска» ў 14-м туры сезона-2016, паведамляе Трыбуна.
Пры гэтым сярэдняя наведвальнасць барысаўчан у гэтым сезоне знаходзіцца на ўзроўні 5 342 гледачоў. Па гэтым паказчыку БАТЭ упэўнена лідзіруе ў вышэйшай лізе.