11 траўня 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцлер Аўстрыі запатрабаваў спыніць перамовы аб уступленні Турцыі ў ЕЗ

Канцлер Аўстрыі запатрабаваў спыніць перамовы аб уступленні Турцыі ў ЕЗ

Канцлер Аўстрыі Крысціян Керн мяркуе тое, што адбываецца паміж ЕЗ і Турцыяй «дыпламатычнай фікцыяй».

Аўстрыйскі канцлер Крысціян Керн прапанаваў спыніць перамовы з Турцыяй аб яе уступленні ў Еўразвяз.

На яго думку, тое, як цяпер праходзяць перамовы, з'яўляецца «дыпламатычнай фікцыяй». Керн таксама заявіў 3 жніўня па тэлеканале ORF, што ў Турцыі дэмакратычныя стандарты выконваюцца ў недастатковай ступені, каб можна было казаць аб далучэнні краіны да ЕЗ, паведамляе DW.

Не менш важна, са слоў Керна, і эканамічны аспект, бо Турцыя і ў гэтым не адпавядае сярэднестатыстычным еўрапейскім паказчыкам. Уступленне Анкары ў ЕЗ - справа «гадоў, калі не дзесяцігоддзяў».

Аўстрыйскі лідар таксама абвясціў, што падыме гэтае пытанне на пасяджэнні Еўрапейскага звязу, якое пройдзе 16 верасня. «Мы запатрабуем альтэрнатыўную канцэпцыю пытання», - паведаміў Керн.

Пасля спробы дзяржаўнага перавароту ў Турцыі ў Еўропе асаблівую крытыку выклікала прапанова аб увядзенні ў краіне смяротнага пакарання. Многія еўрапейскія палітыкі ясна далі зразумець, што вяртанне Турцыі да вышэйшай меры пакарання будзе азначаць канец перамоваў аб уступленні краіны ў ЕЗ. Турцыя з'яўляецца афіцыйнай краінай-кандыдатам з 1999 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках