25 чэрвеня 2024, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не да адпачынкаў: беларусы праядаюць астатні ашчадак

46
Не да адпачынкаў: беларусы праядаюць астатні ашчадак

Жаданне выдаткаваць ашчадак звязана менавіта з патрэбай захаваць узровень спажывання на фоне падзення прыбыткаў.

За месяц беларусы набылі толькі 293,5 млн даляраў гатоўкай. Пры гэтым адпачынкавыя закупы валюты былі згорнутыя значна раней, чым летась - да ліпеня-2015 насельніцтва не дацягнула 40%, або 194 млн даляраў.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка Беларусі, продаж насельніцтвам гатовай валюты ў ліпені знізіўся на 5,4% да 577,8 млн даляраў. Сумы чыстага продажу валюты склалі рэкордныя сёлета 284,3 млн даляраў.

У студзені-ліпені беларусы купілі 3,399 млрд даляраў замежнай валюты (з улікам безгатоўкавай), прадаўшы 4,285 млрд.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі за сем месяцаў купілі замежнай валюты на 8,894 млрд даляраў, прадалі - на 8,891 млрд.

Пакуль тэндэнцыі, агучаныя Нацбанкам, цалкам пацвярджаюцца: у насельніцтва пры зніжэнні ўзроўню даходаў захоўваецца звычка да спажывання, якое падае менш, чым даходы, гэта значыць выдаткоўваецца ашчадак.

Як распавёў tut.by начальнік галоўнай управы манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Мурын, жаданне выдаткаваць ашчадак звязанае менавіта з патрэбай захаваць узровень спажывання, а не з недаверам банкавай сістэме.

Так, насельніцтва здае за месяц прыкладна 200 млн даляраў (у ліпені нават больш), а з дэпазітаў здымае толькі блізу 100 млн. «Гэта значыць, яшчэ 100 млн даляраў насельніцтва дастае з-пад матрацаў, як у нас кажуць», - сказаў прадстаўнік Нацбанка. Ён паскардзіўся, што адрозна ад грамадзян прадпрыемствы не з'яўляюцца стабільнымі прадаўцамі валюты.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках